25.02.2017
День творчества
Дзень творчасці
Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята гэта абвешчана17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА.
Калі ты нарадзіўся беларусам, нельга не шанаваць родную мову, менавіта яна злучае людзей у адзін народ – такая галоўная тэма мерапрыемстваў, якія былі праведзены ў шосты дзень у нашай установе. Вучні малодшых класаў наведалі сельскую бібліятэку. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўдзельнічалі ў конкурсах, чыталі вершы на беларускай мове. А для старэйшых школьнікаў прапанавалі цікавы этнаграфічны турнір “Жыві, родная мова”. Дзеці спаборнічалі ў веданні гісторыі і культуры беларускага народа, яго традыцый і звычаяў.
Дык давайце ж будзем размаўляць па-беларуску! І не толькі 21 лютага, а заўжды!