РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение системы образования
"Осовский учебно-педагогический комплекс детский сад-базовая школа Бобруйского района"
Республики Беларусь

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

Админ сайта

 

copyright

 


Арганізацыя шматмоўнай прасторы ва ўстановах дашкольнай адукацыі.

У адпаведнасці з артыкулам 90 Кодэкса мову навучання і выхавання ва ўстанове адукацыі вызначае яго заснавальнік, а права грамадзян на выбар мовы навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў дашкольнай адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання, што дазваляе забяспечваць станаўленне цэласнай асобы выхаванца, яго развіццё шляхам інтэграцыі ў дзве роднасныя культуры сродкамі беларускай і рускай моў. З улікам пажаданняў бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх установы дашкольнай адукацыі фарміруюць групы, якія арганізуюць 9 адукацыйны працэс як на рускай, так і на беларускай мове. Пры адсутнасці дастатковай колькасці дзяцей для фарміравання асобнай групы ў дашкольнай установе адукацыі ствараюцца неабходныя ўмовы для атрымання адукацыі на беларускай мове. З мэтай забеспячэння максімальна спрыяльных умоў для развіцця маўленчых навыкаў, далучэння выхаванцаў да беларускай нацыянальнай культуры, паспяховасці фарміравання двухмоўя павінна стварацца камунікатыўнае асяроддзе, якое забяспечвае ўключэнне двух моў у разнастайныя віды дзіцячай дзейнасці, а таксама правядзенне спецыяльна арганізаваных форм адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці са зместам вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі. Варта звярнуць увагу на стварэнне адпаведнага прадметна-прасторавага асяроддзя, павышэнне прафесійнага ўзроўню педагагічных работнікаў у пытаннях лінгвістычнага і маўленчага развіцця выхаванцаў ва ўмовах блізкароднаснага двухмоўя, удзел бацькоў у прадастаўленні магчымасці дзецям фармуляваць думкі на дзвюх мовах. Гэтаму спрыяе створанае навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ўстаноў дашкольнай адукацыі, якое выдаецца як на рускай, так і на беларускай мовах. Ва ўстанове дашкольнай адукацыі ў адпаведнасці з пажаданнямі законных прадстаўнікоў выхаванцаў па рашэнні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, якое узгоднена з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, могуць стварацца групы, у якіх навучанне і выхаванне ажыццяўляюцца на мове нацыянальнай меншасці або вывучаецца мова нацыянальнай меншасці. Міністэрства адукацыі рэкамендуе прыняць меры, якія накіраваны на пашырэнне магчымасці атрымання дашкольнай адукацыі на мове нацыянальнай меншасці і забеспячэнне права кожнага грамадзяніна ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь выбіраць мову навучання. З гэтай мэтай неабходна арганізоўваць тлумачэнне нарматыўных прававых актаў аб магчымасці выбару мовы навучання ў індывідуальных гутарках з бацькамі, бацькоўскіх сходах, праз сродкі масавай інфармацыі, вэб-сайты і парталы ўпраўленняў (аддзелаў) адукацыі, устаноў дашкольнай адукацыі. Арганізацыя адукацыйнага працэсу па вывучэнні мовы нацыянальнай меншасці рэгламентуецца нарматыўнымі прававымі актамі ў сферы дашкольнай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Адукацыйны працэс ва ўстановах дашкольнай адукацыі (групах) з вывучэннем мовы нацыянальнай меншасці ажыццяўляецца ў адпаведнасці са зместам вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі, якая зацверджана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Навучанне, выхаванне і развіццё выхаванцаў у названых установах (групах) ажыццяўляюцца з выкарыстаннем вучэбных выданняў, якія зацверджаны або дапушчаны ў якасці адпаведнага віду выдання Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Вучэбныя выданні краін, да якіх этнічна належыць нацыянальная меншасць, могуць быць выкарыстаны ў якасці дапаможнікаў пры ўмове іх адпаведнасці зместу вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі. 10 Азнаямленне выхаванцаў з культурай, традыцыямі, звычаямі людзей, якія размаўляюць на мове нацыянальнай меншасці, ажыццяўляецца ва ўсіх узроставых групах у разнастайных відах дзіцячай дзейнасці (зносіны, прадметная, гульнявая і інш.). Спецыяльна арганізаваная дзейнасць (заняткі) па вывучэнні мовы нацыянальнай меншасці ажыццяўляецца з выхаванцамі ад 4 да 5 гадоў; ад 5 да 6 гадоў і ад 6 да 7 гадоў у рамках рэалізацыі базавага кампанента, які рэгламентаваны тыпавым вучэбным планам дашкольнай адукацыі. На падставе тыпавога вучэбнага плана распрацоўваецца вучэбны план установы дашкольнай адукацыі, у якім неабходна адлюстраваць колькасць гадзін на вывучэнне мовы нацыянальнай меншасці, якая б не перавышала максімальна дапушчальную вучэбную нагрузку на тыдзень на аднаго выхаванца. Адукацыйная праца ва ўстановах дашкольнай адукацыі з вывучэннем мовы нацыянальнай меншасці павінна садзейнічаць выхаванню патрыятызму, развіццю высокай культуры міжнацыянальных адносін, умацаванню міжнацыянальнай згоды ў беларускім грамадстве. З мэтай пашырэння, раскрыцця магчымасцяў і задавальнення індывідуальных патрэбаў кожнага выхаванца з улікам зоны яго бліжэйшага развіцця, лінгвістычных і камунікатыўных здольнасцяў зместам адукацыйных паслуг звыш базавага кампанента вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі прадугледжана навучанне выхаванцаў замежнай мове. З гэтай мэтай распрацаваны вучэбныя выданні, якія афіцыйна зацверджаны або дапушчаны ў якасці адпаведнага віду вучэбнага выдання Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь

 


                   

 

Адрес:  ул. Садовая 8 д. Осово Бобруйского р-на Могилевской обл. 213846
Телефон: (0225) 711-514
Электронная почта: osovo@bobruisk.edu.by
Регистрационное свидетельство: №790628039 от 15.11.2011

 

Школа это место, где шлифуют булыжники и губят алмазы.(Роберт Ингерсолл)