Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

 

РусскийБеларускi

 

Министерство образования Республики Беларусь
Отдел по образованию Бобруйского райисполкома

Государственное учреждение образования
"Осовская базовая школа Бобруйского района"

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

Админ сайта

 

copyright

 


Выпіска

з правілаў правядзення атэстацыі навучэнцаў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі

 

(зацверджаны пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

20 чэрвеня 2011 г. № 38)

48. Выпускныя экзамены праводзяцца па завяршэнні навучання і выхавання на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі (далей – выпускныя экзамены).

71. Выпускныя экзамены па вучэбных прадметах, якія праводзяцца ў пісьмовай форме, пачынаюцца з 9.00.

 

72. Па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі на правядзенне выпускных экзаменаў па вучэбных прадметах, якія праводзяцца ў пісьмовай форме, адводзіцца:

4 астранамічныя гадзіны – па вучэбнаму прадмету «Матэматыка»;

1 астранамічная гадзіна – па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Руская мова».

 

74. На выпускныя экзамены навучэнцам не дазваляецца прыносіць сшыткі, падручнікі, навучальныя і даведачныя матэрыялы.

 

75. Пры здачы выпускных экзаменаў навучэнцам выдаюцца лісты паперы са штампам установы адукацыі для выканання пісьмовай работы або падрыхтоўкі да вуснага адказу.

 

76. Навучэнцы, якія выканалі пісьмовую работу, здаюць яе разам з чарнавікамі экзаменацыйнай камісіі. Навучэнцы, якія не выканалі пісьмовую работу ў адведзены час, здаюць яе няскончанай.

 

79. Пісьмовыя работы вучняў пасля завяршэння выпускных экзаменаў захоўваюцца ў сейфе ў кіраўніка ўстановы адукацыі і выдаюцца ім для праверкі экзаменацыйнымі камісіямі. Праверка экзаменацыйных работ ажыццяўляецца ва ўстанове адукацыі.

 

81. Адзнакі, атрыманыя навучэнцамі на выпускных экзаменах, якія праводзяцца ў пісьмовай форме, аб'яўляюцца навучэнцам не пазней чым за адзін дзень да правядзення наступнага выпускнога экзамену.

 

82. Па вучэбных прадметах, па якіх праводзяцца выпускныя экзамены, экзаменацыйная камісія выстаўляе акрамя экзаменацыйнай адзнакі выніковую адзнаку з улікам гадавой і экзаменацыйнай адзнак.

 

Выніковая адзнака выстаўляецца:

- на ўзроўні экзаменацыйнай адзнакі за выпускны экзамен, калі станоўчая гадавая адзнака ніжэй экзаменацыйнай;

- на ўзроўні гадавой, калі станоўчая экзаменацыйная адзнака ніжэй гадавой.

 

У выпадку, калі розніца паміж гадавой і экзаменацыйнай адзнакамі складае два і больш балаў, выніковая адзнака выстаўляецца як сярэдняе арыфметычнае экзаменацыйнай і гадавой адзнак.

Пры атрыманні экзаменацыйнай адзнакі 0 балаў не можа быць выстаўлена станоўчая выніковая адзнака.

 

83. У выпадку розных меркаванняў паміж членамі экзаменацыйнай камісіі ў ацэньванні пісьмовай работы або вуснага адказу вучня, а таксама пры выстаўленні выніковай адзнакі пытанне вырашаецца большасцю галасоў з абавязковым запісам у пратакол выпускнога экзамену меркаванняў членаў камісіі, якія не згодныя з выстаўленай адзнакай. Пры роўнай колькасці галасоў перавага аддаецца прапанове на карысць вучня.

Канчатковае рашэнне па спрэчных пытаннях прымаецца аддзелам (упраўленнем) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа па месцы знаходжання ўстановы адукацыі.

 

88. У асобных выпадках (аздараўленне, лячэнне, пераезд на новае месца жыхарства і інш.) тэрміны правядзення выпускных экзаменаў на падставе заяў законных прадстаўнікоў могуць быць зменены установай адукацыі па ўзгадненні з аддзеламі (упраўленнямі) адукацыі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў па месцы знаходжання ўстановы адукацыі, але не раней 15 мая і не пазней за 10 ліпеня.

 

89. Вучні, якія захварэлі ў перыяд правядзення выпускных экзаменаў і паправіліся да іх заканчэння, здаюць прапушчаныя выпускныя экзамены да 10 ліпеня. У выпадку працягу захворвання яны могуць здаваць выпускныя экзамены ў тэрміны, названыя ў пункце 91 сапраўдных Правілаў.

 


                                     

 

Адрес:  ул. Садовая 8 д. Осово Бобруйского р-на Могилевской обл. 213846
Телефон: (0225) 711-514
Электронная почта: osovo@bobruisk.edu.by
Регистрационное свидетельство: №790628039 от 15.11.2011

 

Три пути ведут к знанию: путь размышления – это путь самый благородный, путь подражания – это путь самый легкий, и путь опыта – это путь самый горький.(Конфуций)