7.3.2013
Матуліна калыханка
7 сакавіка у дзіцячым садзе Осаўскага ВПК прайшла літаратурна-музычная гасцёўня, прысвечаная да свята жанчын - 8 сакавіка. Арганізавалі і правялі гэта свята кіраунік гуртка "Беларускі фальклор" Кісялева І.І і бібліятэкар школы Бацанова М.А.
Свята прайшло ў школьным краязнайчым кутку. Прысутных на свяце, дзяцей і іх матуль, пазнаёмілі з народнымі звычаямі, легендамі, павер'ямі. Яшчэ раз запрасілі матуль акунуцца ў сваё дзяцінства, успомніць калыханкі, якія спявалі сваім дзеткам, успомнілі люлькі-калыскі, у якіх калыхалінемаўлят.