РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение системы образования
"Осовский учебно-педагогический комплекс детский сад-базовая школа Бобруйского района"
Республики Беларусь

 

 

Меню раздела

  • Главная
  • Одно окно
  • Шестой школьный день
  • Об учреждении
  • Учительская
  • Обучающимся
  • Родителям
  • Дошкольное образование
  • Фотогалерея
  • Сервисы
  • НЕТ наркотикам и алкоголю
  • Профсоюз
  • Насилие в семье
  • ШАГ
  • Акции
  • Гуманитарный проект
  • Индивидуальное обучение
  • Внимание, КОРОНАВИРУС!!!
  • Структура ГУО
  • подросток
  • Лето 2020
  • МЧС
  •  

    статистика посещений

    Яндекс.Метрика

     

    Админ сайта

     

    copyright

     


    “Легенды маёй вескі”

    Па пісьмовых крыніцах Осава вядома з 16 стагоддзя. Паселішча ўваходзіла ў склад Вялікага княства Літоўскага і з’яўлялася шляхецкай ўласнасцю.

    Родная старонка…Осава…Мая вёска…Дом, сям’я, школа, сцяжынкі дзяцінства. Блізкія сэрцу краявіды. Можа, таму, што яна знаходзіцца на значнай адлегласці ад горада, і захавалася прыродная чысціня і цнатлівасць.

    “Осава – назва многіх вёсак у Беларусі. Усе яны паходзяць ад даўнейшай назвы дрэва асіны. У архівах XY стагоддзя сустракаюцца такія запісы: “Асовы гай”, “Асовы лес”…
    Часцей за ўсё ў народзе назву вёскі Осава звязваюць з осамі.

    Але сярод старажылаў нашай вёскі можна пачуць іншыя легенды пра пахожданне вёскі Осава.

    Напалі на Беларусь чужынцы. Хутка апынуліся яны ля невялікай заможнай вёскі. З апошніх сіл вяскоўцы змагаліся з ворагамі, але сілы былі няроўнымі.

    Раптам наляцела столькі соў, што не стала відаць сонца. Совы плакалі, як дзеці, якіх забівалі злыдні-ворагі. “Ку-га, ку-га!” – галасіла наваколле.

    Чужынцы былі да такой ступені напужаны, што паўцякалі хто куды і кляліся, што больш ніколі не будуць рабаваць і знішчаць беларусаў.

    На вялікім камяні ў полі, дзе адбывалася бітва, сяляне высеклі словы:” О, сава! Дзякуй табе за вызваленне.”
    З цягам часу на валуне засталося толькі слова “Осава”.
    І з тае пары вёска так і завецца.

    Больш за ўсё осаўскай моладзі падабаецца іншая легенда. Шмат год таму пасяліліся людзі на вельмі прыгожым беразе рэчкі Воўчанка. Жыла там прыгажуня Алеся. Шмат хлопцаў сохла па ёй. Аддаў дзеўчыне сваё сэрца і малады пан Мысліцкі.

    Вельмі моцна кахалі маладыя адзін аднаго. Але стары Мысліцкі быў супраць іх вяселля, бо дзеўчына была беднай.

    І вось аднойчы, калі Алеся гуляла каля рэчкі, яе схапілі цівуны старога пана і прадалі пану Вербшу.

    З суму і гора дзеўчына захварэла на сухоты. І калі юнак адшукаў сваю Алесю, яна была бездыханнай. Узяў паніч сваю каханую на рукі і пайшоў з ёй да ракі, дзе любіў гуляць з Алесяй.

    Доўга ішоў па вадзе, пакуль яна не пакрыла іх.

    Пасля таго рака звузела, змяльчэла, парасла маладымі асінкамі. І кажуць, ад тых самотных асін і назвалі людзі гэта паселішча Осава.

    Некаторыя этымолагі лічаць, што назва “Осава” азначае асеўшае, нізкае месца. Раней так і пісалася – Осовъ, з літарай “ер” на канцы. Значыць, месца, якое асела. Вядома, што ў нашай вёсцы была праведзена меліярацыя, а так Осава – нізінны, балоцісты край. Яго штучна асушылі.

    Шчасце для кожнага чалавека – захаваць назаўсёды ў сваім сэрцы памяць і любоў да родных мясцін.

     


                         

     

    Адрес:  ул. Садовая 8 д. Осово Бобруйского р-на Могилевской обл. 213846
    Телефон: (0225) 711-514
    Электронная почта: osovo@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство: №790628039 от 15.11.2011

     

    Многому я научился у своих учителей, еще большему – у своих товарищей, но больше всего – у своих учеников.(Талмуд)