Шмат часу прайшло з моманту завяршэння Вялікай Вялікай Айчыннай вайны (1941-1945гг.), зыходзіць пакаленне, якое памятае жахі гэтай страшэннай трагедыі нашага народу. Але людзі памятаюць пра вайну. Яна прайшла праз кожную хату ці кватэру, у кожнай сям’і ёсць загінуўшыя ў віхуры ваенных падзей. Таму не можа загінуть так проста памяць пра тое гора, якое прыйшло да нас 74 гады таму назад. Вечна будзе жыць у нашых сэрцах удзячнасць тым, хто змагаўся за Перамогу! 
22 кастрычніка 2011г. пайшоў з жыцця апошні настаўнік-ветэран Вялікай Айчыннай вайны Якуцін Мікалай Яфімавіч - адзін з тых, чыю маладосць апаліла вайна. Нарадзіўся ён у Расіі, у Смаленскай вобласці, і, будучы яшчэ дзіцяцем, разам з бацькамі пераехаў на Мчціслаўшчыну, якая стала для яго другой Радзімай. У 1941 годзе скончыў педвучылішча і 12 мая 1941 года быў прызваны ў Савецкую Армію.

Адступалі да г. Ялец Арлоўскай вобласці, дзе сустрэўся са сваім бацькам, які быў прызваны ў армію нядзеляй раней. Праз дзесяць дзён расталіся. Да канца 1941г. у фарміруемых для фронту частках на Урале і 22 чэрвеня 1942г. у складзе Варонежскага фронту ўступілі ў бой. І гэтак пачалося доўгае франтавое жыццё. У канцы 1942г. і пачатку 1943г. наступленне і вызваленне горада Харкава і Украіны г. Кіева 6 лістапада 1943г. Потым зноў і зноў баі па вызваленню Урала і 4 красавікак 1944 г. у адным з баёў быў цяжка паранены. У горадзе Бабруйску Мікалай Яфімавіч і сустрэў Дзень Вялікай Перамогі. І настаўнікам, і выхаванцам школы, Мікалай Яфімавіч запомніўся як аптыміст, чалавек шырокай і адкрытай душы.
